BE RU EN

Расія ўдарыла па шматпавярхоўцы ў Запарожжы

  • 17.12.2025, 18:10

29 чалавек атрымалі раненні.

Расійская армія нанесла авіяўдар па Запарожжы, адна з бомбаў трапіла ў шматпавярховы жылы дом, піша тэлеграм-канал Запарожскай абласной ваеннай адміністрацыі.

29 чалавек атрымалі раненні, сярод іх пяцёра дзяцей. Трое чалавек у цяжкім стане. У ўсіх пацярпелых асколачныя раненні, кантузіі.

Пашкоджаны шматпавярховы жылы дом і навучальная ўстанова. Працягваюцца пошукава-выратавальныя работы, пад заваламі могуць быць людзі, на месцы працуюць экстраныя службы, медыкі, псіхолагі.

Апошнія навіны