BE RU EN

Колькі беларусаў працуе ў польскай эканоміцы?

  • 17.12.2025, 17:58

Гэта другая паводле колькасці група пасля ўкраінцаў.

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы абнавіла статыстыку па гастарбайтарах у сваёй эканоміцы. Доля беларускіх грамадзян на канец чэрвеня складала 10,8% усіх замежных работнікаў у Польшчы або прыкладна 119 тыс. чалавек.

Гэта другая паводле колькасці група пасля ўкраінцаў, адзначае devby.io. Іх налічвалася 735,1 тыс. чалавек, што складае амаль 67% усіх замежнікаў.

Трэцяе месца займаюць грузіны — 2,3%, далей — грамадзяне Індыі (2%), Калумбіі (1,6%) і Філіпін (1,4%).

Паводле дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення (GUS) Польшчы, колькасць замежнікаў, якія працуюць тут, стабільна расце. На канец чэрвеня 2025 года на польскім рынку працы іх было 1 099,5 тыс. — на 6,5% больш, чым годам раней.

Апошнія навіны