BE RU EN

ЗСУ эфектна спынілі матацыклетны штурм расіян пад Пакроўскам

  • 17.12.2025, 15:41

Відэафакт.

Разлікі дронаў 155 ОМБр ЗСУ паблізу Пакроўска Данецкай вобласці дакладнымі ўдарамі беспілотнікаў спынілі некалькі спроб расіян ажыццявіць матацыклетныя штурмы ўкраінскіх пазіцый.

Пра гэта паведамляе Telegram Сухапутных войскаў ЗСУ.

«Аэраразведчыкі 155 ОМБр зафіксавалі некалькі спроб прарыву акупантаў матацыклетнымі групамі на поўдні і поўначы Пакроўска», — адзначылі ў Сухапутных войсках.

Паведамляецца, што разлікі БПЛА спачатку ператварылі іх з матацыклетных у пяхотныя групы, а затым знішчылі.

Апошнія навіны