BE RU EN

У Беларусі ўводзяць новыя абмежаванні на зняцце наяўных

  • 17.12.2025, 14:28

Пра ліміты паведаміў яшчэ адзін банк.

«Банк БелВЭБ» з 19 снежня ўвёў абмежаванні для фізічных асоб на зняцце наяўных па картах бескантактавым спосабам. Пра гэта паведамляецца на сайце фінустановы, піша «Зеркало».

«Абмежаванні распаўсюджваюцца на аперацыі зняцця наяўных грашовых сродкаў па картах банка з выкарыстаннем тэхналогіі NFC, у тым ліку праз лічбавыя копіі картак (токенаў) у плацёжных сэрвісах (Белкарт Pay і іншыя), у банкаматах «Банка БелВЭБ» і іншых банкаў», — удакладнілі ў фінустанове.

Сутачны ліміт залежыць ад валюты рахунку:

на тэрыторыі Беларусі — 1000 рублёў, 300 даляраў або еўра;

за мяжой — 500 рублёў, 150 даляраў або еўра.

«Пазначаныя ліміты не падлягаюць змяненню па ініцыятыве кліента», — паведамляе фінустанова.

Банк тлумачыць, што прыняў такое рашэнне дзеля «павышэння бяспекі выкарыстання плацёжных інструментаў і прадухілення выпадкаў махлярства».

Раней некаторыя іншыя банкі таксама ўвялі падобныя абмежаванні.

Апошнія навіны