У адным з раёнаў Беларусі блукае галодны мядзведзь
- 17.12.2025, 14:06
Жывёліна ўяўляе небяспеку.
У Іканскім лясніцтве Барысаўскага раёна зафіксаваныя свежыя сляды маладога мядзведзя. Іх выявілі ў разгар зімы, што спецыялісты расцэньваюць як трывожны сігнал. Паводле даных Барысаўскага вопытнага лясгаса, можа ісці гаворка пра мядзведзя-шатуна — жывёлу, якая датэрмінова выйшла са спячкі і ўяўляе павышаную небяспеку.
У Telegram-канале лясгаса паведамілі, што сляды двухгадовага мядзведзя заўважылі ў квартале 41. Яны выразна адбіліся на свежым снезе. Для ляснікоў гэта адназначная прыкмета таго, што звер пакінуў берлагу і пачаў перамяшчацца па лесе. Спецыялісты падкрэслілі: узімку мядзведзі знаходзяцца ў стане няглыбокай спячкі і могуць прачынацца пад уздзеяннем знешніх фактараў.
Акрамя таго, у лясгасе не выключылі, што малады самец увосень не здолеў назапасіць дастатковы запас тлушчу. Прычынай маглі быць слабы ўраджай ягад, арэхаў і жалудоў, а таксама няўдала абраная берлага — падтопленая або дрэнна ўкрытая.