У Гомелі адбыўся выбух
- 17.12.2025, 13:50
Фотафакт.
У шматкватэрным доме на вуліцы Касарава ў Гомелі выбухнуў газ. На месцы здарэння працуюць выратавальнікі.
«Паводле папярэдняй інфармацыі, адбылася ўспышка газапаветранай сумесі без наступнага гарэння на 7-м паверсе шматкватэрнага жылога дома», — паведамляе МНС.
Выбухам выбіла пліту — парушаная нясучая здольнасць сцен.