У Мінску хуткая ўрэзалася ў аўтобус
- 17.12.2025, 8:56
Двух фельдшараў і кіроўцу даставілі ў бальніцу.
ДТЗ з удзелам аўтамабіля брыгады хуткай медыцынскай дапамогі і аўтобуса «МАЗ» адбылося раніцай 17 снежня ў Мінску, паведамілі ў ДАІ, перадае «Зеркало».
48-гадовы кіроўца хуткай ехаў на Citroen па праспекце Дзяржынскага. Каля будынка № 56 на вуліцы Гурскага ён, паводле папярэдняй інфармацыі ДАІ, з-за невыканання бяспечнай дыстанцыі здзейсніў сутыкненне з папутным «МАЗам».
Кіроўца і два фельдшары аўтамабіля Citroen дастаўлены ў установу аховы здароўя для абследавання. На момант ДТЗ пацыентаў у хуткай не было.