Цана на нафту рэкордна абвалілася
- 16.12.2025, 20:52
Да ўзроўню 2021-га года.
Кошты нафты маркі Brent апусціліся ніжэй за $60 на ўсіх найбуйнейшых сусветных біржах. Сёння лютаўскія ф'ючэрсы апускаліся ніжэй за $59,5.
Такія цэны супастаўныя з узроўнем 2021-га года. Толькі ў маі 2025-га яны на вельмі кароткі час апускаліся ніжэй за $60.
Амерыканская марка WTI таннела да $55,6.