Літва нанесла ўдар па кантрабандыстах
- 16.12.2025, 16:13
Праведзена больш за 80 вобыскаў.
З аўторка паліцыя Літвы праводзіць сур'ёзную аперацыю, праведзена 80 вобыскаў, затрыманы 21 чалавек. На гэты раз паліцыя шукае арганізатараў кантрабанды цыгарэт з Беларусі.
Крыніца Delfi раніцай паведаміла, што вобыскі праводзяць у людзей, якіх даўно падазраюць у арганізацыі кантрабанды.
«Гэтыя людзі ездзілі на раскошных аўтамабілях, пабудавалі вялікія дамы. Ніхто не разумеў, адкуль у іх такія грошы», — зазначыла крыніца.
Намеснік генеральнага камісара паліцыі Марюс Драўдвіла на прэс-канферэнцыі паведаміў, што ў аўторак паліцыя правярала наяўную інфармацыю пра кантрабандыстаў.
Паводле слоў намесніка генеральнага камісара, затрыманы 21 чалавек, многія з іх даўно вядомыя паліцыі, паколькі здзяйснялі злачынствы, звязаныя з кантрабанднымі цыгарэтамі.
У правядзенні аперацыі і ў вобысках удзельнічалі больш за 140 афіцэраў, у тым ліку супрацоўнікі атрада па барацьбе з тэрарызмам «Aras», паведамляе 15min.lt. Акрамя кантрабанды, іх падазраюць у садзейнічанні замежнай дзяржаве ў дзейнасці супраць Літвы.