Джордж Клуні паведаміў, што больш не будзе «цалаваць дзяўчат на экране»
- 16.12.2025, 14:16
Такое рашэнне акцёр прыняў пасля размовы з жонкай.
Амерыканскі акцёр Джордж Клуні заявіў, што больш не будзе выконваць рамантычныя ролі ў кіно і «цалаваць дзяўчат на экране». Паводле слоў 64-гадовага акцёра, зоркі «Адзінаццаці сяброў Оўшэна», такое рашэнне ён прыняў пасля размовы са сваёй жонкай Амаль Клуні, піша Independent (пераклад — сайт Charter97.org).
«Я сказаў, што я ўсё яшчэ магу гуляць у баскетбол з 25-гадовымі хлопцамі, я ў форме, але праз 25 гадоў мне будзе 85. Незалежна ад таго, колькі ты ясі гранолы, гэта шмат», — распавёў Клуні выданню Daily Mail.
Акцёр падкрэсліў, што цяпер ён не спрабуе канкураваць з маладымі вядучымі акцёрамі. «Мне 63 гады. Я не будзе здымацца ў рамантычных фільмах», — заявіў ён.
Клуні таксама адзначыў, што рэжысура адышла на другі план з-за выхавання дзяцей: у пары з Амаль ёсць двайняты Аляксандр і Элла, якім цяпер восем гадоў. «Рэжысура патрабуе 10 месяцаў на здымках, а я хачу быць побач з дзецьмі», — патлумачыў ён.
Акцёр нядаўна зняўся ў фільме Ноа Баумбаха «Джэй Келі», дзе ён іграе сталага акцёра, які падарожнічае па Еўропе з менеджарам і разважае пра жыццёвыя рашэнні. У фільме таксама зняліся Эмілі Мортімер, Райлі Кіо, Білі Крудуп і Грэта Гервіг.
Крытыкі адзначаюць, што Клуні рэдка выходзіць за рамкі вобраза «абаяльнага простага чалавека», але ў «Джэй Келі» яго персанаж паказаны больш адкрыта і ўразліва, чым калі-небудзь раней, што робіць фільм эмацыйна кранальным для гледачоў.