BE RU EN

Стала вядома, хто рые тунэлі на мяжы Беларусі і Польшчы

  • 16.12.2025, 13:22

Пра гэта распавёў польскі міністр.

Тунэлі на мяжы Беларусі і Польшчы капаюць мігранты-курды. Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марцін Кервіньскі.

«Беларускія службы прывозяць шмат курдаў. Гэта былі курды. Я не ведаю, ці ўсе гэтыя тунэлі пракапалі курды, бо гаворка ўжо ідзе пра чацвёрты тунэль. У гэтым удзельнічаюць мігранты з Курдыстана, якія капаюць тунэлі. Наколькі нам неафіцыйна вядома, яны атрымліваюць пэўныя прэферэнцыі — у прыватнасці, права першымі прайсці праз тунэль у чарзе беларускіх службаў», — распавёў Кервіньскі ў інтэрв'ю RMF FM.

Польскія памежнікі выявілі тунэль пад беларуска-польскай мяжой 12 снежня. Ён цягнецца на некалькі дзясяткаў метраў.

Апошнія навіны