Восем наступстваў удару па падводнай лодцы «Варшаўянка» ў Наварасійску
- Андрэй Кліменка
- 16.12.2025, 13:14
Аперацыя СБУ істотна змяняе правілы гульні.
Служба бяспекі Украіны заявіла, што правяла ўнікальную спецаперацыю і атакавала порт горада Наварасійска. Упершыню ў гісторыі падводныя дроны Sub Sea Baby падарвалі расійскую падводную лодку класа 636.3 «Варшаўянка».
Пра гэта паведаміла прэс-служба СБУ.
У выніку выбуху субмарына атрымала крытычныя пашкоджанні і фактычна выведзена з ладу.
Гэта падзея мае шмат перспектыўных наступстваў:
Гэта наглядны прыклад рэалізацыі канцэпцыі «стратэгічнай нейтралізацыі РФ».
Цяпер ЧФ РФ будзе вельмі баяцца выводзіць ракетныя караблі з базы на рэйд для стральбы «Калібрамі» па нас з вамі — бо могуць патапіць.
Цяпер трэба агароджваць Наварасійскую ВМБ і ўсе нафтавыя порты на Чорным моры спецыяльнымі загароджаннямі супраць падводных лодак.
Трэба думаць пра сістэму канвояў са супрацьлодкавымі караблямі…
Гэта «падвешвае» ўсю марскую лагістыку РФ у Чорным моры.
У маральна-псіхалагічным плане ўсё ясна…
Ну і яшчэ раз пра тое, што «ў Украіны няма мапаў».
На мапе 2 добра відаць, што Наварасійская ВМБ ЧФ РФ размешчана за тэрміналам «Шесхарис» («Транснефть») — асноўным на Чорным моры.
Андрэй Кліменка, «Фокус»