Сіноптыкі расказалі пра надвор'е на заўтра
- 16.12.2025, 13:07
Працягнуты аранжавы ўзровень небяспекі.
Аранжавы ўзровень небяспекі абвясцілі на раніцу і ноч 17 снежня. Адпаведнае папярэджанне апублікаваў Белгідрамет.
У сераду ў многіх раёнах краіны і ў Мінску чакаецца туман. Аранжавы ўзровень небяспекі па той жа прычыне абвясцілі і на 16 снежня.
Паводле інфармацыі метэасэрвісу pogoda.by, 17 снежня чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ў межах ад -3°С да +2°С. Удзень паветра прагрэецца да +6°С.