Трамп: ЗША разам з ЕС працуюць над гарантыямі бяспекі для Украіны
- 16.12.2025, 9:00
Еўропа будзе вялікай часткай гэтага працэсу.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Злучаныя Штаты разам з Еўропай працуюць над гарантыямі бяспекі для Украіны. Паводле яго слоў, Еўропа будзе вялікай часткай гэтага працэсу.
Аб гэтым паведамляе Белы дом.
Падчас зносін з прэсай журналісты адзначылі, што, відаць, для Украіны фарміруецца пагадненне кшталту 5-га артыкула НАТА, але без сяброўства Кіева ў Альянсе.
З гэтай прычыны рэпарцёры спыталі, маўляў, калі Украіне прапануюць такія гарантыі, то які стымул аддаваць тэрыторыі (ідзецца пра Данбас). Трамп на гэта адказаў:
«Яны ўжо страцілі тэрыторыю, калі шчыра. Я маю на ўвазе, што тэрыторыі ўжо страчаныя. Але што да гарантый бяспекі — мы працуем, мы працуем разам з Еўропай. Еўропа будзе вялікай часткай гэтага. І мы працуем над гарантыяй бяспекі, каб вайна не пачалася зноў», — сказаў прэзідэнт ЗША.