«Думала, спатрэбіцца МНС»
- 16.12.2025, 3:53
Мінчанка расказала пра здарэнне ў туалеце ТЦ, якое можа давесці да «панікі і фобіі».
Беларуска перажыла непрыемнасць у туалеце сталічнага гандлёвага цэнтра: яе палец засеў у кнопцы змыву, дастаць яго адтуль удалося з цяжкасцю, да таго ж застаўся сіняк, перадае «Зеркало».
Пра тое, што адбылося, дзяўчына расказала ў Threads і атрымала мноства каментароў: ад падтрымкі да крытыкі свайго манікюру.
«Ды замяніце ж вы гэтыя сістэмы змываў на адэкватныя і чалавечыя! З цяжкасцю змагла дастаць палец з гэтай фігні, думала, спатрэбіцца МНС», — напісала мінчанка.
«Вы не ўяўляеце, якая паніка мяне ахапіла ў тыя некалькі хвілін: палец імгненна апухае, пры першай спробы дастаць — ідзе ціск на пласцінку пазногця ў такім становішчы, і пачынае ісці кроў», — дапоўніла яна ў каментарыях, падкрэсліўшы, што на пальцы застаўся сіняк.
Беларуска таксама патлумачыла, што не змагла прадавіць пазногцем кнопку змыву і вырашыла паспрабаваць зрабіць гэта сагнутым пальцам, але той засеў.
Паводле слоў дзяўчыны, усё адбылося ў ТЦ DiaMond City каля Маліноўкі. Як высветлілася з каментарыяў, гэта не першы выпадак:
«Я сёння ў гэтым ТЦ дакладна гэтак жа засела! У паніцы ледзь дастала палец. Яшчэ падумала, што толькі я магла трапіць у такую сітуацыю, і цяпер проста ў шоку, калі чытаю ваш пост. Дарэчы, пазногці ў мяне кароткія, але чамусьці вырашыла скарыстацца менавіта такім спосабам».
«О, як я вас разумею! І ў гэтым жа ТЦ пяць гадоў таму, ПЯЦЬ! Я была цяжарная, памятаю як цяпер. Думала, страчу прытомнасць, жудасная паніка».
«О, я гэтак жа пальцам засела, думала, буду клікаць падругу на дапамогу, на шчасце дастала яго, але палец аж апух».
«Было тое самае з іх кнопкамі змыву… Палец не магла дастаць хвілін пяць…»
«Была такая ж сітуацыя там, цяпер у ход ідзе толькі мезенчык, ён па памеры падыходзіць».
Некаторыя каментатары параілі дзяўчыне «абрэзаць кіпцюры», намякаючы, што праблема ўзнікла з-за даўжыні яе пазногцяў. Але іншыя заступіліся за аўтарку паста:
«Зрабіць такія шпагі, каб потым не здолець змыць? Мда».
«Прыдумайце іншы спосаб змыву. Перашкаджаюць вам пазногці і адсутнасць самазахавання пры засоўванні пальцаў у вельмі тугія адтуліны. Па сутнасці, калі б не крывы лайфхак з націскам на кнопку, гэтага б не здарылася».
«Спачуваю дзяўчыне. І не вельмі разумею парады пра даўжыню пазногцяў. Чаму дзяўчына не можа насіць жаданы манікюр, а мусіць думаць пра змыў у туалеце? У мяне няма пазногцяў, але і мне здаецца не вельмі зручным такі змыў».
«Людзі, якія пішуць пра пазногці, вы ё***нутыя? Там пазногці дык не вельмі доўгія. А калі чалавек з доўгімі пальцамі будзе? Ці пальцы далёка не тонкія? Дарэчы, першы раз бачу такія кнопкі…»
Частка карыстальнікаў скардзіцца, што ў іх з’явілася «плюс адна фобія» пры паходзе ў грамадскі туалет. А іншыя, каб не трапляць у такую сітуацыю, раяць націскаць на кнопку ручкай або ключом.