Трамп: урэгуляванне вайны РФ супраць Украіны бліжэй, чым калі-небудзь
- 16.12.2025, 2:00
Прэзідэнт ЗША адзначыў падтрымку еўрапейскіх лідараў у намаганнях па спыненні вайны.
Амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп заявіў, што бакі набліжаюцца да ўрэгулявання вайны РФ ва Украіне. Трансляцыю вёў C-Span.
«Я думаю, цяпер мы бліжэй [да ўрэгулявання], чым калі-небудзь», — сказаў прэзідэнт ЗША. Ён таксама адзначыў падтрымку еўрапейскіх лідараў у намаганнях па ўрэгуляванні.