ЗСУ ліквідавалі былога «міністра ДНР»
- 15.12.2025, 21:58
Міхаіл Мішын быў ліквідаваны пад Пакроўскам.
«Экс-міністр» моладзі, спорту і турызму «ДНР» Міхаіл Мішын быў ліквідаваны пад Пакроўскам. Пра гэта паведаміў в.а. «кіраўніка» мінспарттурызму «ДНР» Яўген Шыршоў у сваім Telegram-канале.
Шыршоў растлумачыў, што Мішын удзельнічаў у баявых дзеяннях з пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну.