Ці сапраўды трэба насіць шапку зімой?
- 15.12.2025, 21:52
Беларускі лекар дала адказ.
Вядучы навуковы супрацоўнік РНПЦ атарыналарынгалогіі Людміла Макарына-Кібак сказала, ці сапраўды трэба насіць шапку зімой. Падрабязнасці паведамляе БелТА.
Каментуючы вядомую фразу «Насі шапку, інакш вушы застудзіш — і будуць баліць», лекар заўважыла:
– Я б рэкамендавала не проста насіць менавіта шапку, а пазбягаць моцнага агульнага пераахаладжэння арганізму, у тым ліку ног.
Макарына-Кібак звярнула ўвагу, што неабходна трымацца далей ад скразнякоў, кандыцыянераў, наладжаных на халоднае абдзіманне. Яна папярэдзіла, што найчасцей усё пачынаецца з насмарку.
Лекар звярнула ўвагу, што пераахаладжэнне можа паўплываць на атыт:
– Скажам так, атыт развіваецца з-за таго, што ўскладнена насавое дыханне. Бо паражніна сярэдняга вуха злучаецца з насаглоткай слыхавой трубой. Калі ў чалавека ўзнікае насмарк, слыхавая труба прыкрываецца, і ў паражніне вуха збіраецца вадкасць.