BE RU EN

Зяленскі падвёў вынікі перамоваў з ЗША

  • 15.12.2025, 20:24

Пазіцыі па тэрыторыях розныя.

Украіна і ЗША вядуць у Берліне перамовы наконт завяршэння вайны з Расіяй. Пакуль што бакі не дасягнулі згоды ў пытанні тэрыторый.

Пра гэта прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў на прэс-канферэнцыі з канцлерам Германіі Фрыдрыхам Мерцам.

Ён нагадаў, што сустрэчы з амерыканскімі чыноўнікамі працягваюцца ўжо другі дзень. У прыватнасці, учора, 14 снежня, перамовы працягваліся больш за пяць гадзін. Пры гэтым сёння, 15 снежня, адбылося ўжо некалькі раундаў перамоваў. Дыялог працягваецца, удзень адбылася прадметная размова.

Прэзідэнт Украіны дадаў, што прадстаўнікі Украіны яшчэ будуць працягваць перамовы з амерыканскімі калегамі. Украінская дэлегацыя працуе амаль кругласутачна, каб дамагчыся выніку.

Па словах Зяленскага, не ўсе пытанні былі простымі. Адна з складаных тэм — тэрыторыі. Падчас такіх сустрэч падымаюцца ўсе пытанні.

«Дыялогу па тэрыторыях было дастаткова. Мне здаецца, што пакуль у нас розныя пазіцыі, скажу шчыра. Але я думаю, што калегі пачулі маю асабістую пазіцыю. Я вельмі рады, што мог асабіста перадаць гэтую пазіцыю», — сказаў ён.

Таксама прэзідэнт звярнуў увагу, што Украіна і ЗША гатовыя працаваць прадуктыўна, каб знайсці рашэнне, якое прыблізіць канец вайны, з павагай да Украіны.

Ён абвясціў пра новыя сустрэчы, якія адбудуцца сёння ўвечары.

Апошнія навіны