BE RU EN

Уладальніцай першай жаночай паляўнічай прэміі стала жонка Шуневіча

  • 15.12.2025, 19:07

Яна забіла пяць звяроў.

У 2023 годзе Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў заснавала два нагрудныя знакі для найбольш паспяховых паляўнічых. Жаночы называецца «Вялікая пяцёрка». Яго ўручаюць тым, каму ўдалося здабыць лася, аленя, казулю, кабана і глушца не ніжэй за ўзровень залатога медаля CIC — найвышэйшая ацэнка трафея паводле міжнародных стандартаў.

Першай уладальніцай «пяцёркі» стала Таццяна Шуневіч, якая палюе ўжо 15 гадоў. Яна жонка Ігара Шуневіча, былога міністра ўнутраных спраў. Таццяна адзначыла, што з-за канкурэнцыі вырашыла справіцца з задачай за адзін год — і ёй гэта ўдалося.

«Калі б я, не спяшаючыся, расцягнула гэта на пяць гадоў, наўрад ці атрымалася б стаць першай», — сказала паляўнічая.

Першым Таццяна здабыла кабана. Потым у спісе былі глушэц, казуля, алень і лось. Жанчына распавяла, што справіцца з пастаўленай задачай было надзвычай складана: паляванне забірала шмат сіл і часу.

«Гэта неверагодныя цяжкасці і пазбаўленні, гэта сям'я, якую я амаль занядбала на гэты год, гэта родныя, якія пастаянна на нервах і не заўсёды могуць знайсці цябе нават па тэлефоне, гэта дзіця, якое бачыць маці толькі зрэдку. Ды і ў матэрыяльным плане гэта вельмі адчувальны ціск на сямейны бюджэт», — адзначыла жонка экс-міністра, а цяпер якраз кіраўніка Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў.

Апошнія навіны