BE RU EN

Выйшла на волю выкладчыца з Глыбокага

  • 15.12.2025, 12:38

Яе вывезлі ва Украіну.

Адна з вывезеных ва Украіну 13 снежня палітзняволеных аказалася выкладчыца з Глыбокага Алена Бадзяко, паведаміў тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю».

У лютым 2025 года Алену асудзілі на два гады калоніі паводле артыкулаў аб распальванні варожасці (артыкул 130 КК) і закліках да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі (артыкул 361 КК).

Алене 29 гадоў, яна родам з Глыбокага.

У 2019 годзе закончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт. Пазней яна працавала выкладчыцай англійскай мовы ў розных прыватных школах — Step by Step, Kidslab і іншых.

Апошнія навіны