BE RU EN

Украінцы выступаюць супраць выбараў да спынення агню

  • 15.12.2025, 12:06

Сацыёлагі распавялі пра ўзровень даверу да Зяленскага.

Толькі 9% украінцаў выступаюць за правядзенне выбараў ва Украіне да спынення агню (у верасні было 11%). Пра гэта сведчаць вынікі усеўкраінскага апытання, праведзенага Кіеўскім міжнародным інстытутам сацыялогіі (КМІС) 26 лістапада — 13 снежня 2025 года, піша New Voice.

Паводле вынікаў апытання, 25% украінцаў падтрымліваюць правядзенне выбараў у выпадку спынення агню і атрымання гарантый бяспекі, у верасні такіх было 22%.

У той жа час большасць украінцаў, а менавіта 57% (у верасні — 63%), працягваюць настойваць, што выбары магчымыя толькі пасля заключэння канчатковага мірнага пагаднення і поўнага завяршэння вайны.

Дырэктар КМІС Антон Грушэцкі заявіў, што ўзровень даверу да прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага пасля карупцыйнага скандалу ў энергетыцы знізіўся прыблізна на 10%, але пасля звальнення з пасады кіраўніка Офіса прэзідэнта Андрэя Ермака і росту ціску з боку ЗША аднавіўся да папярэдняга ўзроўню і цяпер складае 61%.

Апошнія навіны