BE RU EN

Кіраўнік МЗС Беларусі Рыжанкоў трапіў у базу «Міратворца»

  • 15.12.2025, 10:27

Лукашэнкаўскі чыноўнік замахваўся на суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.

Кіраўніка МЗС Беларусі Максіма Рыжанкова унеслі ў базу украінскага сайта «Міратворац», пра што сведчыць размешчаная там інфармацыя.

На сайце гаворыцца, што беларускі дыпламат замахваўся на суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны. Пры гэтым згадваецца толькі дзейнасць Рыжанкова як старшыні Беларускай федэрацыі баскетболу.

«Як кіраўнік Беларускай федэрацыі баскетболу, Максім Рыжанкоў нясе адказнасць за тое, што генеральны сакратар — выканаўчы дырэктар федэрацыі Марыніна Анастасія Уладзіміраўна брала ўдзел у IX міжнароднай канферэнцыі «Экспа Баскет 2025» у г. Перм (29–31.08.2025). Адзін з удзельнікаў канферэнцыі — т. зв. «прэзідэнт федэрацыі баскетболу» т. зв. «данецкай народнай рэспублікі» Алег Галавін», — гаворыцца ў публікацыі.

Апошнія навіны