Цяпло накрые Беларусь
- 14.12.2025, 20:27
Радавацца снегу засталося нядоўга.
Беларусь увайдзе ў новы тыдзень без сюрпрызаў надвор'я: кароткі сняжны эпізод хутка скончыцца, і краіну зноў накрые працяг зацяжнай позняй восені, піша «Метэавайб».
Снег, які месцамі з'явіўся, растане ў бліжэйшыя гадзіны — атмасферу будзе вызначаць абшырны і слабарухомы антыцыкланальны блок з цэнтрам над паўднёва-ўсходам Еўропы.
Па яго паўночнай і паўночна-заходняй перыферыі ў рэгіён пачне паступаць паветраная маса з поўдня кантынента. Тэмпературны фон зноў будзе вышэйшы за кліматычную норму, хоць моцнага цяпла чакаць не давядзецца: плынь будзе больш кантынентальнай і прынясе прахалоднае паветра з Балкан.
З аўторка істотных ападкаў не прагназуюць. Месцамі з'явяцца прасвятленні, аднак шчыльнай інверсійнай воблачнасці яшчэ будзе шмат. Перыядычна будуць згушчацца туманы — пры слабым ветры яны могуць трымацца па некалькі гадзін.
Уначы тэмпература будзе апускацца крыху ніжэй за нуль, удзень — падымацца трохі вышэй за адзнаку 0 °C. У выніку ўвесь наступны тыдзень пройдзе пры прыкладна нулявой тэмпературы — быццам восень вырашыць затрымацца яшчэ ненадоўга.