Украінскія дэсантнікі паказалі адбіццё расійскага моташтурму пад Пакроўскам
- 14.12.2025, 20:24
Відэа.
Акрамя механізаванага штурму ў Пакроўску 10 снежня украінскія абаронцы адбілі атаку расіян на мотатэхніцы. Адпаведны запіс апублікаваў 7-ы корпус хуткага рэагавання Дэсантна-штурмавых войскаў ЗСУ.
Паводле яго слоў, адначасова са штурмам акупантаў на тэхніцы ў паўднёвай частцы Пакроўска адбыўся яшчэ адзін эпізод наступу РФ: захопнікі спрабавалі калонай на матацыклах і квадрацыклах прарвацца ў напрамку Грышыны.
«Калі вораг спыніўся ў месцы перарэзанага лагістычнага шляху — пачаўся сапраўдны русарэз. Украінскія аператары дронаў і артылерыя пачалі метадычна знішчаць ворага», — гаворыцца ў паведамленні.
У корпусе адзначылі, што рэшткі расійскай пяхоты знішчалі ўжо ў полі і лесапаласе, дзе захопнікі спрабавалі рассеяцца і схавацца.
Грышына — вёска на паўночны захад ад Пакроўска.