BE RU EN

Ганчарэнка ўзначаліць зборную Беларусі па футболе

  • 14.12.2025, 16:39

Трэнер узгадніў кантракт да снежня 2027 года.

Былы галоўны трэнер БАТЭ і ЦСКА Віктар Ганчарэнка прызначаны галоўным трэнерам зборнай Беларусі па футболе. Пра гэта паведамляе расійскі інсайдар Іван Карпаў.

Трэнер узгадніў кантракт з АБФФ да снежня 2027 года з заробкам 20 тысяч еўра.

У трэнерскі штаб Ганчарэнкі ўвойдзе Аляксандр Ярмаковіч.

Віктар Ганчарэнка вернецца з адпачынку 20 снежня і пасля гэтага падпіша дамову з федэрацыяй, сцвярджае расійскі канал.

Апошнія два гады трэнерам зборнай Беларусі быў іспанец Карлас Алос. Беларуская федэрацыя футбола скасавала кантракт з іспанскім спецыялістам і яго трэнерскім штабам пасля няўдалага выступу ў адборачным цыкле да чэмпіянату свету-2026.

Апошнія навіны