Жонка Алеся Бяляцкага: Першае, што сказала мужу, — што я яго кахаю
- 14.12.2025, 11:21
Наталля Пінчук падзякавала амерыканскаму боку за дапамогу ў вызваленні.
Учора, 13 снежня, Лукашэнка вызваліў 123 палітвязняў.
Сярод тых, хто выйшаў на волю, — лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі
«Сёння я кожную хвіліну глядзела на гадзіннік і правярала тэлефон, каб не прапусціць гэтую навіну», — распавяла жонка Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук агенцтву AFP (пераклад — DW) ў Осла, дзе яна цяпер жыве.
Потым ёй патэлефанавалі з амерыканскай дэлегацыі, якая ўдзельнічала ў вызваленні беларускіх палітвязняў.
— Першыя словы, якія я яму сказала, былі пра тое, што я яго кахаю, што дасылаю яму пацалунак і што я шчаслівая чуць яго голас, — распавяла жонка нобелеўскага лаўрэата.
Яна падзякавала амерыканскаму боку за дапамогу. Паводле звестак DW, Наталля Пінчук накіроўваецца з Нарвегіі ў Літву, да мужа.