Фрыдрых Мерц: Гэта поспех мужнага грамадзянскага грамадства
- 14.12.2025, 10:50
Канцлер Германіі эмацыйна адрэагаваў на вызваленне беларускіх палітвязняў.
Еўрапейскія палітыкі адрэагавалі на вызваленне 123 беларускіх палітычных зняволеных 13 снежня.
Федэральны канцлер ФРГ Фрыдрых Мерц быў узрадаваны навіной пра вызваленне беларускіх зняволеных. «Гэтая навіна з Беларусі напаўняе мяне радасцю: вызваленне Марыі Калеснікавай, Алеся Бяляцкага і іншых палітычных зняволеных даўно наспела і з'яўляецца поспехам мужнага грамадзянскага грамадства, якое змагаецца за свабоду і грамадзянскія правы. Мы на іх баку», — напісаў ён у Х.
Нагадаем, што ўчора Лукашэнка вызваліў 123 палітвязняў.
Сярод тых, хто выйшаў на свабоду, — лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, апазіцыйны палітык Павел Севярынец, праваабаронца Уладзімір Лабковіч і шэраг іншых вязняў сумлення.
Бальшыня памілаваных была гвалтоўна вывезеная на тэрыторыю Украіны.