Сырскі: Украіна за месяц паразіла амаль 100 мэтаў у Расіі
- 13.12.2025, 20:45
Сілы абароны Украіны знясільваюць армію і эканоміку РФ.
Сілы абароны Украіны ў лістападзе выканалі 81 агнявое заданне сродкамі DeepStrike на тэрыторыі краіны-агрэсара РФ. Пра гэта 13 снежня ў Facebook паведаміў галоўнакамандуючы ЗСУ Аляксандр Сырскі.
Па яго словах, украінскія вайскоўцы працягваюць знішчаць расійскіх акупантаў, знясільваць армію РФ і яе эканоміку.
- Сродкамі DeepStrike за мінулы месяц выканана 81 агнявое заданне і паразена 98 мэтаў праціўніка на тэрыторыі Расіі. Працягваем працу, у прыватнасці, б'ём па нафтаперапрацоўчай галіне ворага, якая з'яўляецца асноўнай крыніцай фінансавання вайны, – напісаў Сырскі.
Ён распавёў, што ў лістападзе артылерыя сіл абароны паразіла больш за 4,1 тыс. аб'ектаў расіян, а ракетныя войскі – больш за 100.
- Нягледзячы на дэфіцыт ракет, захоўваем эфектыўнасць супрацьпаветранай абароны. Нарашчваем працу сістэм РЭБ для радыёэлектроннага прыкрыцця. Так, сродкамі РЭБ за месяц падаўлена 94 тыс. сродкаў паветранага нападу, з іх – 2,2 тыс. [ударных дронаў тыпу] Shahed, 7 тыс. «Маланак», – паведаміў Сырскі.