«Адчуванне неверагоднага шчасця»
- 13.12.2025, 18:57
З'явілася вялікае відэа з вызваленымі беларускімі палітзняволенымі.
Відэа працягласцю амаль 9 хвілін запісана ў аўтобусе, якім палітзняволеных вязуць ад беларуска-ўкраінскай мяжы.
«Адчуванне неверагоднага шчасця, шчасце назіраць першы вольны захад сонца — захапляльнай прыгажосці», — такія першыя публічныя словы на свабодзе Марыі Калеснікавай.
У інтэрв'ю слова далі таксама Аляксандру Федуту, Марыі Золатавай і яшчэ некалькімі палітзняволеным.
Нагадаем, Лукашэнка вызваліў 123 палітзняволеных. Пра гэта стала вядома сёння, 13 снежня. Сярод тых, хто выйшаў на волю, — лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, апазіцыйны палітык Павел Севярынец, праваабаронцы Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч і шэраг іншых вязняў сумлення.