Што насамрэч адбываецца ў Пакроўску
- 13.12.2025, 18:27
Сырскі зрабіў важную заяву.
Украінскія вайскоўцы вярнулі пад свой кантроль каля 16 квадратных кіламетраў у Пакроўску Данецкай вобласці. Гэта адбылося за некалькі тыдняў.
Пра гэта заявіў галоўнакамандуючы ЗСУ Аляксандр Сырскі.
Ён паведаміў, што ў асобныя дні колькасць баяў на фронце дасягае 300, што з’яўляецца найбольшым паказчыкам з пачатку вайны. У той жа час колькасць арміі РФ ужо працяглы час складае 710 тысяч, бо дзякуючы працы ЗСУ ворагу не ўдаецца нарошчыць паказчык і кампенсаваць страты.
- Так, цаной велізарных страт праціўнік у лістападзе здолеў узяць пад кантроль некаторыя нашы тэрыторыі. Аднак заявы расійскай прапаганды пра тэмпы прасоўвання войскаў РФ не адпавядаюць рэчаіснасці, - падкрэсліў Сырскі.
Больш за тое, на некаторых важных напрамках ЗСУ вядуць актыўныя дзеянні і ачышчаюць населеныя пункты ад праціўніка. Сярод такіх - горад Пакроўск.
- Працягваюцца нашы актыўныя дзеянні ў раёне Пакроўска-Мірнаградаскай агламерацыі. У самым Пакроўску за апошнія некалькі тыдняў мы змаглі вярнуць пад кантроль каля 16 квадратных кіламетраў у паўночнай частцы горада. Лагістыка ў Мірнаградзе складаная, але працягваецца, - распавёў галоўнакамандуючы ЗСУ.
Таксама Сырскі дадаў, што на Купянскім, Канстанцінаўскім і Прадняпроўскім аператыўных напрамках стратаў тэрыторыі не дапушчана.
- Выказваю глыбокую падзяку ўкраінскім салдатам, сяржантам і афіцэрам, якія годна трымаюць строй, з’яўляюцца лепшай гарантыяй нашай незалежнасці і наймацнейшым аргументам на перамовах для дасягнення справядлівага міру. Мы працягваем знішчаць ворага, знясіляць яго армію і эканоміку, - падсумаваў ён.