BE RU EN

На волю выйшаў Павал Севярынец, яго вывезлі ва Украіну

  • 13.12.2025, 20:58

Палітыка арыштавалі ў 2020 годзе.

У спісах вызваленых 13 снежня з'явілася прозвішча аднаго з лідараў беларускай апазіцыі, суаўзаснавальніка партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД) Паўла Севярынца.

Украінскі праект «Хачу жыць» паведаміў, што яго вывезлі ва Украіне.

Нагадаем, што 7 чэрвеня 2020 года Паўла арыштавалі і пазней абвінавацілі ў «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў». 25 траўня 2021-га яму незаконна прысудзілі сем гадоў калоніі строгага рэжыму. Севярынец адбывае пакаранне ў шклоўскай папраўчай калоніі № 17.

У 2022 годзе адміністрацыя калоніі №17, дзе ён адбываў пакаранне, прызнала яго «злосным парушальнікам рэжыму». Севярынец быў пазбаўлены спатканняў і сувязі з роднымі, на яго пастаянна чыніўся ціск.

21 чэрвеня 2023 года суд у Шклове перагледзеў яго рэжым утрымання і перавёў у турму на тры гады. З 10 ліпеня 2023 года Павал знаходзіўся ў турме №1 у Мінску.

Апошнія навіны