BE RU EN

Андрэй Саннікаў: Бязмерна рад кожнаму вызваленаму з лукашэнкаўскага канцлагера

  • 13.12.2025, 17:53

Лідар «Еўрапейскай Беларусі» адрэагаваў на вызваленне 123 палітвязняў.

Апазіцыйны палітык, лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў пракаментаваў выхад на волю 123 палітвязняў, вызваленых Лукашэнкам пасля перамоваў з дэлегацыяй ЗША сёння, 13 снежня:

— Бязмерна рад кожнаму вызваленаму з лукашэнкаўскага канцлагера — самага страшнага на тэрыторыі сённяшняй Еўропы. На сёння гэта ўвесь каментар, усе «але» будуць пазней.

Заўважым, 114 з 123 палітвязняў вывезеныя на тэрыторыю Украіны. ЗША ў абмен на вызваленне здымаюць санкцыі з беларускага калію.

Апошнія навіны