BE RU EN

У ЗША запрацавала праграма «залатых віз» за $1 мільён

  • 13.12.2025, 17:41

На чарзе — «плацінавыя».

У ЗША запусцілі праграму, якая прадугледжвае паскоранае атрыманне віз для заможных людзей, якія гатовыя заплаціць за гэта $1 млн. Паводле слоў Дональда Трампа, які актыўна прасоўваў гэты праект, такая віза «адкрывае прамы шлях да грамадзянства», піша ВВС.

Амерыканскія СМІ ўжо ахрысцілі новую праграму «Залатая карта Трампа». Яна абяцае атрыманне віду на жыхарства ў ЗША ў «рэкордныя тэрміны» для тых, хто можа прынесці краіне «істотную карысць».

«Нашы вялікія амерыканскія кампаніі нарэшце змогуць захаваць сваіх бясцэнных супрацоўнікаў», — напісаў амерыканскі прэзідэнт у сацыяльнай сетцы з гэтай нагоды.

Цікава, што калі кампанія захоча аплаціць візу для свайго супрацоўніка, ёй давядзецца выкласці за гэта ўжо $2 млн плюс дадатковыя зборы. Дарэчы, кожны заяўнік пры падачы дакументаў абавязаны ўнесці таксама і неўзваротны збор у памеры $15 тыс.

Як паведамляецца на сайце праграмы, неўзабаве тым, хто жадае паскорана легалізавацца ў ЗША, стане даступная яшчэ і «плацінавая віза». Яна будзе каштаваць ужо $5 млн. Праўда, яе ўладальнікі змогуць атрымаць пэўныя падатковыя льготы.

Раней у ЗША павысілі кошт працоўных віз да $100 тыс.

Апошнія навіны