У Мінску BMW спрабаваў праскочыць скрыжаванне на «чырвонае»
- 13.12.2025, 11:13
Вынік — ДТЗ з удзелам пяці аўто.
Аварыя з удзелам пяці аўтамабіляў адбылася ўвечары 12 снежня ў Мінску. Дэталі інцыдэнту расказалі ў ДАІ, піша «Зеркало».
25-гадовы кіроўца BMW ехаў па праспекце Незалежнасці. Паводле папярэдняй інфармацыі ДАІ, на скрыжаванне з вуліцай Энгельса легкавік выехаў на забараняльны чырвоны сігнал святлафора. Там «нямец» урэзаўся ў Audi. Ад удару BMW адкінула на сустрэчную паласу, дзе ён сутыкнуўся з Buick, які адкінула на Lexus і Nissan.
Паводле інфармацыі ДАІ, на BMW не было зімовых шын.
«У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў, аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні», — дадалі ў ведамстве.