BE RU EN

Life прыбраў беларускую мову са свайго дадатку

  • 11.12.2025, 16:48

Карыстальнікі абураныя.

Карыстальнікі мабільнага аператара Life паведамілі ў Threads пра знікненне важнай опцыі ў мабільным дадатку кампаніі. Пасля нядаўняга абнаўлення, прымеркаванага да маштабнага рэбрэндынгу кампаніі, з меню знікла функцыя выбару беларускай мовы інтэрфейсу, піша «Зеркало».

Раней абаненты Life маглі самастойна ўсталёўваць патрэбную мову ў наладах, аднак цяпер дадатак аўтаматычна пераключае іх на рускую. Гэта выклікала даволі бурную рэакцыю сярод беларускамоўных карыстальнікаў, для якіх магчымасць карыстацца роднай мовай была прынцыпова важнай.

«Life вырашылі адмовіцца ад беларускае мовы ў праграме, таму, паважаныя знаўцы, пытанне: які аператар мабільнай сувязі мае беларускую ў праграме для андройд?» — напісаў аўтар паста, які заўважыў змены. А ў каментарах ён удакладніў: «Я напісаў водгук, няхай к чорту йдуць з такімі ўчынкамі».

Нагадаем, аператар life:) абвясціў пра рэбрэндынг — цяпер ён называецца Life. Кампанія таксама запусціла новую тарыфную лінейку «Усё лёгка». «Уключаны антывірус Kaspersky для смартфонаў, таксама ў начынцы кожнага — бязліміт хвілін ва ўсе сеткі і бясплатная раздача трафіку, — паведамляе кампанія. — У гонар рэбрэндынгу дзейнічае спецыяльная акцыя для новых абанентаў: тарыфы па цане ад 4,9 рубля ў месяц да 12 студзеня 2026 года».

Апошнія навіны