BE RU EN

ЗСУ ўзнялі украінскі сцяг у цэнтры Пакроўска

  • 11.12.2025, 16:00

Дэсантнікі абверглі заявы расійскай прапаганды.

У цэнтры Пакроўска, што ў Данецкай вобласці, украінскія вайскоўцы ўзнялі дзяржаўны сцяг.

Пра гэта паведамляе 7-ы корпус ДШВ ЗСУ ў Telegram.

Адзначаецца, што такім чынам украінскія вайскоўцы абверглі фэйкавыя заявы расійскай прапаганды пра нібыта «ўзяцце» горада.

«Свет павінен бачыць, што, нягледзячы на крэмлёўскую хлусню пра «ўзяцце» горада, Украіна змагаецца, будзе змагацца і не аддасць акупантам сваю тэрыторыю», — гаворыцца ў подпісе да відэа.

Апошнія навіны