У Беларусь ідзе новая хваля грыпу
- 11.12.2025, 13:23
Калі яе чакаць.
Старшыня Камітэта па ахове здароўя Юрый Горбіч папярэдзіў мінчан, што хутка прыйдзе хваля грыпу. Падрабязнасці паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
Паводле слоў Юрыя Горбіча, хвалю грыпу ў 2025 годзе варта чакаць у перыяд з канца снежня, а таксама ў студзені і на пачатку лютага..
- Пандэмічны грып 2009 года ўваходзіць у склад тых вірусаў грыпу, якія ў нас цыркуляюць, але новага пандэмічнага штама не будзе, - патлумачыў старшыня Камітэта па ахове здароўя.