Маскву і вобласць масіравана атакавалі дроны
- 11.12.2025, 8:09
Затрыманыя дзясяткі авіярэйсаў, чуваць выбухі.
Вечарам 10 снежня і пасля поўначы ў Маскве і Маскоўскай вобласці абвясцілі паветраную трывогу з-за пагрозы беспілотнікаў: у рэгіёне прагрымела серыя выбухаў, улады заяўляюць пра збіццё і падзенне абломкаў дронаў, піша «Фокус».
У маскоўскіх аэрапортах «Расавіяцыя» ўвяла абмежаванні на авіярэйсы з-за атакі беспілотнікаў, у сувязі з чым затрымліваюцца дзясяткі авіярэйсаў. Пра гэта паведамілі расійскія медыя.
Толькі ў расійскім аэрапорце «Шэрамецьева» затрымліваюцца прынамсі 20 рэйсаў, сцвярджаюць мясцовыя тэлеграм-каналы. Выбухі прагрымелі ў Адзінцоўскім і Раменскім акругах Маскоўскай вобласці, пішуць СМІ.
Часовыя абмежаванні «Расавіяцыя» ўвяла таксама для аэрапортаў «Дамадзедава» і «Внукава». Як сцвярджае медыя Mash, усяго ў аэрапортах Масквы адмянілі 27 рэйсаў на вылет і яшчэ столькі ж на пасадку.
Мэр Масквы Сяргей Сабянін паведаміў пра нібыта збіццё прынамсі васьмі ўдарных дронаў, якія ляцелі курсам на расійскую сталіцу, па стане на 00:45.
«Адбілі атаку яшчэ аднаго беспілотніка, які ляцеў на Маскву. Спецыялісты экстрэнных службаў працуюць на месцы падзення абломкаў», — цытуюць заяву Сабяніна расійскія СМІ.
Інфармацыі пра наступствы або пацярпелых у выніку атакі на момант публікацыі не паступала.
Таксама расійскія медыя паведамляюць пра дронаў і выбухі над Тулай. Мясцовыя сцвярджаюць, што прагрымела не менш за 7 выбухаў.