У Балівіі затрымалі былога прэзідэнта Луіса Арсэ
- 11.12.2025, 4:01
У чым яго падазраюць?
Паліцыя арыштавала былога прэзідэнта Луіса Альберта Арсэ Катакору у сувязі з меркаваным неправамерным выкарыстаннем дзяржаўных сродкаў, паведаміла экс-міністр пры прэзідэнце Марыя Нела Прада, перадае El Deber.
Арсэ займаў пасаду прэзідэнта Балівіі пяць гадоў — з лістапада 2020 года па 8 лістапада 2025 года.