BE RU EN

Пуцін выключыў са складу Савета бяспекі РФ генерал-палкоўніка з Грознага

  • 10.12.2025, 23:10

Ён займаў пасаду намесніка сакратара Савета бяспекі РФ з 2017 года.

Дыктатар Расіі Уладзімір Пуцін змяніў склад Савета бяспекі — зняў з пасады намесніка сакратара арганізацыі ўраджэнца Грознага, генерал-палкоўніка Алега Храмова. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным партале прававой інфармацыі.

З апублікаванага наступнага дакумента вынікае, што замест Храмова намеснікам сакратара Савета бяспекі быў прызначаны Максім Кутомкін.

Алег Храмоў працаваў у структурах дзяржбяспекі з 1973 па 2017 гады, апошнія гады — на кіраўнічых пасадах у ФСБ, а з 2017 года стаў намеснікам сакратара Савета бяспекі.

Апошнія навіны