BE RU EN

У Беларусі хтосьці купіў 2,5 кг золата за адзін раз

  • 10.12.2025, 17:46

Сума здзелкі — рэкордная.

Сапраўдны бум адбыўся на фінансавым рынку Беларусі. Хтосьці набыў адным разам адразу 2,5 кг золата ў адпаведных аблігацыях, паведамляе кампанія «Айгеніс».

Не раскрываецца, хто аказаўся такім багатым інвестарам — бо набыць каштоўныя паперы могуць як фізічныя, так і юрыдычныя асобы, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі і замежныя грамадзяне.

Першы выпуск «залатых» аблігацый адбыўся ў чэрвені 2025 года. Так, па Br313,61 за паперу іх было выпушчана на суму Br3,13 млн. Фактычна, на 10 кг золата.

А тут адным махам была набытая чвэрць усіх актываў на агульную суму больш за Br784 тыс.

Паводле дадзеных кампаніі-прадаўцы, на пачатак снежня была ўжо размешчана палова выпуску аблігацый.

Апошнія навіны