Еўрасаюз рыхтуе новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі
- 10.12.2025, 15:16
У адказ на гібрыдныя атакі метэазондамі.
Прадстаўнікі краін Еўрапейскага саюза ў Бруселі дасягнулі дамоўленасці аб пашырэнні санкцый супраць Беларусі ў сувязі з гібрыднымі атакамі супраць Літвы.
Паводле паведамлення журналіста RFE/RL Рыкарда Ёзвяка, санкцыі будуць накіраваныя на беларускі бок у сувязі з масавымі палётамі кантрабандных паветраных шароў на тэрыторыю Літвы.
Фармальнае зацвярджэнне новага пакета санкцый чакаецца на наступным тыдні на сустрэчы міністраў замежных спраў ЕС.