BE RU EN

Беларуская тэнісістка здабыла 27 перамог запар

  • 10.12.2025, 12:50

Дар’я Хамуцянская ўвайшла ў топ-400 сусветнага рэйтынгу.

Беларуская тэнісістка Дар’я Хамуцянская у абноўленай версіі рэйтынгу ВТА займае 375-е месца, піша smartpress.by. У параўнанні з папярэднім рэйтынгам 21-гадовая спартсменка паднялася на 27 пазіцый.

Нагадаем, наша суайчынніца выдатна правяла восень, перамагла ў 27 матчах запар і выйграла пяць турніраў. Праўда, нядаўна яна спатыкнулася ў чвэрцьфінале турніру ў Шарм-эль-Шэйху, саступіўшы ў чвэрцьфінале польцы Вераніцы Эвальд.

Што да больш статусных беларусак, то Арына Сабаленка па-ранейшаму ўпэўнена ўзначальвае сусветны рэйтынг, Аляксандра Сасновіч займае 114-е месца, а Вікторыя Азарэнка — 132-е.

Апошнія навіны