У Беларусі падаражэе праезд па платных дарогах
- 10.12.2025, 10:26
Цэны павінны змяніцца з 11 снежня.
У Беларусі павышаюцца тарыфы на праезд па платных дарогах. Адпаведная пастанова Мінтранса апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Цэны на праезд павінны змяніцца з 11 снежня. Тарыф на праезд аўтамабіляў з дазволенай максімальнай масай больш за 3,5 т складзе:
пры наяўнасці дзвюх восей — 11,7 еўрацэнта за км (+0,3 еўрацэнта за км);
пры наяўнасці трох восей — 14,6 еўрацэнта за км (+0,4 еўрацэнта за км);
пры наяўнасці чатырох і больш восей — 17,6 еўрацэнта за км (+0,5 еўрацэнта за км).
Тарыфы на праезд за перыяд карыстання аўтадарогамі складуць:
на 15 дзён — 20 еўра;
на 30 дзён — 32 еўра (+1 еўра);
на 1 год — 110 еўра (+3 еўра).
Памер платы за праезд па разавым тарыфе складзе:
для транспартных сродкаў з дазволенай масай да 3,5 т — 14 еўра ў дачыненні да фактаў неаплаты;
для транспартных сродкаў з дазволенай масай больш за 3,5 т — 18 еўра (+0,5 еўра) у дачыненні да фактаў няпоўнай аплаты і 37 еўра (+1 еўра) — у дачыненні да фактаў неаплаты.
Нагадаем, у Беларусі з 2013 года працуе нацыянальная электронная сістэма спагнання платы за праезд па некаторых дарогах. Яна ахоплівае амаль 1800 км аўтамагістраляў: M1/E30 Брэст — мяжа РФ, М2 Мінск — Нацыянальны аэрапорт Мінск, а таксама ўчасткі М3 Мінск — Віцебск, М4 Мінск — Магілёў, М5/Е271 Мінск — Гомель і М6/Е28 Мінск — Гродна — мяжа Польшчы, M7/E28 Мінск — Ашмяны — мяжа Літвы, P1 Мінск — Дзяржынск, Р21 Віцебск — мяжа РФ, Р23 Мінск — Мікашэвічы, Р28 Мінск — Маладзечна — Нарач, Р99 Баранавічы — Гродна, пад’езд да мяжы Польшчы.
Пры гэтым легкавыя аўтамабілі, зарэгістраваныя ў краінах ЕАЭС, вызваленыя ад платы за праезд па дарогах.