Украінскія воіны адышлі з пазіцый у 7 кіламетрах ад Пакроўска
- 10.12.2025, 6:34
Пра гэта паведаміў галоўнакамандуючы ЗСУ.
Украінскім абаронцам давялося адысці з пазіцый, якія знаходзяцца ў 5–7 кіламетрах ад Пакроўска Данецкай вобласці.
Пра гэта галоўнакамандуючы ЗСУ Аляксандр Сырскі заявіў на сустрэчы з кіраўнікамі медыя.
«Колькі дзён таму я аддаў каманду на адвод нашых вайскоўцаў з пазіцый у 5–7 кіламетрах ад Пакроўска, якія да гэтага часу заставаліся там», — падкрэсліў генерал.
Ён удакладніў, што гаворка пра пазіцыі, на якіх не было магчымасці праводзіць ротацыю і міма якіх прасочваліся ворагі.
Паводле слоў галоўнакамандуючага, далейшае ўтрыманне гэтых пазіцый нямэтазгоднае.
«Мы павінны берагчы жыццё нашых вайскоўцаў», — адзначыў Сырскі.