Кір Стармер: Брэксіт істотна ўдарыў па эканоміцы Вялікабрытаніі
- 1.12.2025, 23:40
Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі заклікаў умацоўваць супрацоўніцтва Лондана з ЕС.
Умацаванне супрацоўніцтва з ЕС, адмена памежнага кантролю за прадукцыяй расліннага і жывёльнага паходжання і забеспячэнне бяспекі ў Еўропе. Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер надаў значную ўвагу адносінам з ЕС у сваёй прамове ў абарону бюджэту.
Прэм'ер-міністр Кір Стармер прызнаў, што Брэксіт нанёс значную шкоду эканоміцы Вялікабрытаніі. Ён падкрэсліў, што існуе толькі адно рашэнне, якое дазваляе пераламаць гэтую тэндэнцыю.
«Каб дасягнуць эканамічнага аднаўлення, мы павінны працягваць зніжаць напружанасць. Мы павінны паслядоўна імкнуцца да больш цесных адносін з ЕС, падыходзіць да гэтага спела, разумеючы, што гэта запатрабуе пэўных кампрамісаў», — падкрэсліў прэм'ер-міністр Стармер.
Міжнародныя каментатары адзначаюць, што словы брытанскага прэм'ер-міністра пра супрацоўніцтва з ЕС маюць вырашальнае значэнне, паколькі яны прагучалі ўсяго праз некалькі дзён пасля правалу перамоваў паміж Лонданам і Бруселем па праграме еўрапейскай бяспекі (Security Action for Europe). Спрэчка адносна ўдзелу Вялікабрытаніі ў праграме вартасцю 150 млрд еўра сканцэнтраваная вакол сумы, якую брытанцам давядзецца заплаціць за далучэнне да яе.