Мінабароны Украіны паведаміла пра страты расійскіх акупантаў у 2025 годзе
- 1.12.2025, 22:46
РФ штомесяц страчвае па тры дывізіі.
У 2025 годзе армія Расіі штомесяц страчвае ў вайне супраць Украіны такую колькасць асабовага складу, што адпавядае колькасці трох дывізій. Пра гэта 1 снежня паведаміла ў Telegram Міністэрства абароны Украіны.
«У лістападзе нашы воіны „адмінусавалі“ 31 190 акупантаў. З пачатку 2025 года армія РФ страціла больш за 383 тыс. салдат. Умоўна гэта раўняецца колькасці 32 дывізій, то бок каля трох дывізій штомесяц», — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле дадзеных Мінабароны, у лістападзе ўкраінскія вайскоўцы паразілі або знішчылі:
617 артылерыйскіх сістэм;
больш за 70 танкаў;
157 баявых браняваных машын;
больш за 2,4 тыс. адзінак аўтатранспарту.