Зяленскі назваў самае складанае пытанне на мірных перамовах
- 1.12.2025, 21:23
Дыскусіі па ўрэгуляванні вайны ў асноўным зводзяцца да трох тэм.
Дыскусіі па мірным урэгуляванні расійска-ўкраінскай вайны ў асноўным зводзяцца да трох тэм, заявіў украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі на прэс-канферэнцыі.
«Скажу шчыра, тэрытарыяльнае пытанне — самае складанае. Пытанне грошай на аднаўленне — на мой погляд, без прысутнасці еўрапейскіх партнёраў гэта не проста і складана, таму што грошы знаходзяцца ў Еўропе. Мне здаецца, гэта не вельмі справядліва. І пытанне гарантый бяспекі, што вельмі важна, канкрэтна ад Злучаных Штатаў Амерыкі, канкрэтна ад Еўропы», — сказаў прэзідэнт Украіны.
Ён адзначыў, што гэтыя праблемы дэлегацыі абмяркоўвалі шэсць з паловай гадзін, у выніку чаго праект мірнага плана стаў «выглядаць лепш».