BE RU EN

Зяленскі: Узброеныя Сілы Украіны амаль «ачысцілі» Купянск ад акупантаў

  • 1.12.2025, 20:16

Армія РФ нясе значныя страты.

Расія заяўляе, што яе салдаты нібыта захапілі горад Купянск Харкаўскай вобласці. Аднак украінскія вайскоўцы амаль «ачысцілі» гэты населены пункт ад расійскіх пяхотных груп, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Францыі Эмманюэлем Макронам.

Паводле яго слоў, найбуйнейшыя страты расіяне панеслі ў кастрычніку. Ён адзначыў, што так званая «лінія кантакту» на фронце змяняецца як у адзін бок, так і ў другі.

«Прасоўванне адбываецца не тэхнікай. Прасоўванне ідзе 10, 20, 30 асобамі. Потым іх знішчаюць... Нам складана, бо іх больш. Але і стратаў у іх больш. Мы сканцэнтроўваемся на выжыванні людзей», — падкрэсліў прэзідэнт Украіны.

Апошнія навіны